Карла Калодзі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карла Калодзі
Remove ads

Карла Калодзі, сапраўднае Карла Лорэнцыні (італ.: Carlo Collodi; 24 лістапада 1826, Фларэнцыя — 26 кастрычніка 1890) — італьянскі пісьменнік, класік дзіцячай літаратуры.

Хуткія факты Карла Калодзі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Thumb
Пінокіа, малюнак Энрыка Мацанці  — першая ілюстрацыя кнігі Прыгоды Пінокіа: гісторыя драўлянай лялькі (1883)

Першынец у шматдзетнай сям’і, аднак з 10 дзяцей шасцёра памерлі малымі. Карла скончыў пачатковую школу ў пасёлку Калодзі (адкуль паходзіла яго маці). Пасля бацькі — слугі ў багатым доме — накіравалі сына вучыцца ў семінарыю. Але кар’ера святара не прывабіла маладога Карла, і ён стаў працаваць у кніжным магазіне.

Падчас Першай вайны за незалежнасць Італіі ў 1848 г. пайшоў служыць добраахвотнікам у войска Тасканы. У тым жа годзе заснаваў газету палітычнай сатыры Il Lampione («Ліхтар»), забароненую ў хуткім часе цэнзурай, але адноўленую праз адзінаццаць гадоў. У гэты час асноўную ўвагу Калодзі аддае тэатральнаму выданню.

У 1856 годзе Калодзі піша іранічны раман-эсэ «Раман у паравозе» (Un romanzo in vapore), які зрабіў яго вядомым. Ад таго часу пісьменнік актыўна супрацоўнічае з рознымі выданнямі.

У 1859 годзе ўдзельнічае ў Другой вайне за незалежнасць Італіі. Актыўна займаўся палітыкай, удзельнічаў у Рысарджымета.

Да 1875 года Калодзі супрацоўнічае са шматлікімі часопісамі, піша раманы і тэатральныя п’есы. Першай яго кнігай для дзяцей стала кніга перакладаў французскіх казак Шарля Перо, апублікаваная ў 1876 годзе. З таго часу літаратура для дзяцей робіцца для Калодзі галоўнай, шмат часу ён прысвячае тэкстам для школ аб’яднанай Італіі.

Сапраўдную вядомасць пісьменніку прынесла аповесць «Прыгоды Пінокіа: гісторыя драўлянай лялькі» (Le avventure di Pinocchio: storia di un burattino), якая ў 1881 годзе друкавалася часткамі на старонках дзіцячага часопіса Il Giornale dei Bambini, а ў 1883 годзе выйшла асобным выданнем. Галоўны герой − зробленая з дрэва лялька Пінокіа. Самая вядомая асаблівасць Пінокіа − нос яго расце, калі той хлусіць. Кнігу пераклалі больш чым на 80 моў.

Памёр Калодзі 26 кастрычніка 1890 у Фларэнцыі, дзе і быў пахаваны на могілках царквы Сан-Мініята-аль-Монтэ.

Remove ads

Беларускія пераклады

Казачную аповесць «Прыгоды Пінокіа» на беларускую мову пераклаў Яўген Салейчук.

Зноскі

1. Proietti D. LORENZINI, Carlo // Dizionario Biografico degli Italiani — 2006. — Vol. 66. Праверана 7 лютага 2022.

2. Proietti D. LORENZINI, Carlo // Dizionario Biografico degli Italiani — 2006. — Vol. 66.

3. C. Collodi // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.

4. Коллоди Карло // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.

5. Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.

6. Коллоди Карло // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads