Карла Райнальдзі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карла Райнальдзі
Remove ads

Карла Райнальдзі (Carlo Rainaldi; 16111691) — адзін з архітэктараў, які ўнёс найбольшы ўклад у фарміраванне аблічча Рыма эпохі барока.

Хуткія факты Карла Райнальдзі, Дата нараджэння ...
Thumb
Парныя цэрквы (Санта Марыя дэі Міраколі і Санта Марыя ін Мантэсанта) у П'яцца дэль Попала нагадваюць прапілеі.
Thumb
Абсіда, лесвіцы царквы Санта Марыя Маджорэ, Рым

Да смерці ў 1655 годзе бацькі, Джыралама Райнальдзі, Карла працаваў пад яго кіраўніцтвам у традыцыі паўночнаітальянскага маньерызма (у прыватнасці, над фасадам Сант-Аньезэ-ін-Агонэ). Уласная манера малодшага Райнальдзі, якая склалася ў 1660-я гг., адзначана цягай да тэатральнай манументальнасці.

З твораў Райнальдзі ў «паўночнай» манеры найбольш вылучаецца царква Санта-Марыя-ін-Кампітэлі (1663-67), Шмат'яруснае выкарыстанне калон стварае ў гледача адчуванне ўзнёсласці. У 1661-65 гг. працаваў над фасадам грандыёзнай Сант-Андрэа-дэла-Вале. Адначасова спраектаваў парныя цэрквы на П'яца дэль Попала.

У канцы жыцця Райнальдзі будаваў усходні фасад базілікі Санта-Марыя-Маджорэ, закліканы арганічна аб'яднаць старажытную апсідную частку з капэлай, прыбудаванымі Сікстам V і Паўлам V.

Remove ads

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads