Карліс Зэмдэга
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ка́рліс Зэ́мдэга (лат.: Kārlis Zemdega; 7 красавіка 1894 — 9 лістапада 1963) — латвійскі скульптар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Латвійскай ССР (1947).
Remove ads
Біяграфія
Карліс Зэмдэга (да 1935 Карліс Баўманіс) нарадзіўся ў сялянскай сям'і Яніса і Ганны Баўманісаў.
Вучыўся на факультэце філалогіі і філасофіі Латвійскага ўніверсітэта (1921—1924). Скончыў Латвійскую акадэмію мастацтваў (майстэрня К. Ранчэўскага, 1927), наведваў заняткі ў майстэрні скульптара Б. Дзеніса (1927—1928). Працаваў настаўнікам (1926—1940), быў кіраўніком майстэрні ў Латвійскай акадэміі мастацтваў (1940—1941), педагогам кафедры скульптуры ў Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Латвійскай ССР (1947—1962).
Быў сябрам Таварыства мастакоў «Садарбс» (1929—1934), Саюза мастакоў Латвійскай ССР (1945). Узнагароджаны прэміяй Латвійскага фонду культуры (1939) і савецкім ордэнам «Знак Пашаны» (1956). Заслужаны дзеяч мастацтваў Латвійскай ССР (1947).
Вучнямі Карліса Зэмдэгі былі латвійскія скульптары Л. Блумбергс, Л. Давыдава-Медэнэ, А. Думпэ, А. Гулбіс, В. Міканэ і В. Зейле.
Дачка — актрыса Мара Зэмдэга.
Памёр у Рызе. Пахаваны на могілках Райніса.
Remove ads
Зноскі
- Karlis Zemdega // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads