Карл Адольф Вернер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карл Вернер (дацк. Karl Verner; 7 сакавіка 1846, Орхус — 5 лістапада 1896, Капенгаген) — дацкі мовазнавец, вядомы дзякуючы сфармуляванаму ім закону, які тлумачыць азванчанне шчылінных h, þ, f пасля германскага перамяшчэння зычных. Сёння гэты закон носіць яго імя. Карл Вернер належаў да плыні младаграматыкаў, што адбіваецца ў яго метадах, у прыватнасці — пры даследаванні выключэнняў з закона Грыма, гэта наштурхнула яго да фармулёўкі свайго закона. Атрымаўшы адукацыю ў Капенгагене, Вернер накіраваўся ў Гале, дзе працаваў бібліятэкарам у гарадскім універсітэце. У гэты час вядзе актыўную навуковую дзейнасць, сустракаецца з мовазнаўцамі Аўгустам Лескіным і Карлам Бругманам. У 1882 годзе Карл Вернер вярнуўся ва ўніверсітэт Капенгагена, дзе працаваў прафесарам славістыкі да канца свайго жыцця.
Remove ads
Гл. таксама
- Закон Вернера
- Германскае перасоўванне зычных
Зноскі
- Karl Verner // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Karl Adolf Verner // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- Dansk Biografisk Leksikon, 3. udgave — 3 — 1984.
- Вернер, Карл Адольф // Венгрия — Вильно — 1928. — Т. 10. — С. 311.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads