Карл Адольф Г’елеруп
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карл Адольф Г’елеруп[6] (дацк.: Karl Adolph Gjellerup; 2 чэрвеня 1857 — 13 кастрычніка 1919) — дацкі паэт і пісьменнік. Пісаў на дацкай і нямецкай мовах. Некаторыя творы апублікавання пад псеўданімам Эпігонас (анг. Epigonos). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (1917) «за разнастайнаую паэтычную творчасць і ўзнёслыя ідэалы».
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Капенгагенскі ўніверсітэт (1878). У першых раманах «Ідэаліст» (1878) і «Вучань германцаў» (1882) створаны вобраз маладога інтэлектуала, які перажываў, як і аўтар, крызіс веры. Аўтар драмы ў вершах «Брунхілвда» (1884), драматычнай паэмы «Тамір» (1887), трагедыі ў прозе і вершах «Хабард і Сігае» (1888), напісанай па матывах дацкага народнага падання, а таксама сучасных драм «Герман Вандалы» (1891), «Вутэрн» (1893) і інш. З 1892 пасяліўся ў Дрэздэне і пісаў на нямецкай мове (раманы «Пастар Морс», 1894, «Млын», 1896). У 1890-я г. захапіўся будызмам, пад уплывам якога напісаў раманы «Пілігрым Каманіта» (1906) і «Вечныя вандроўнікі» (1910).
Remove ads
Творы
- Ein Idealist (1878)
- Minna (1889)
- Der Pilger Kamanita (1906)
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads