Карл Вернер Аспенстрэм
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Карл Вернер Аспенстрэм (шведск.: Karl Werner Aspenström; 13 лістапада 1918, Норберке, Смедзьебакен, Даларна, Швецыя — 25 студзеня 1997, Стакгольм, Швецыя) — шведскі паэт, драматург, эсэіст. Член Шведскай акадэміі (з 1981 года). Сябра шведскага паэта Стыга Дагермана.
Remove ads
Творчасць
Пасля прарыву са зборнікам «Снегавая легенда» (1949) Аспенстрэм стаў лічыцца адным з вядучых шведскіх паэтаў ХХ ст.
Ягоную паэзію часта параўноўвалі з творчасцю нобелеўскіх лаўрэатаў Хары Марцінсана і Тумаса Транстромера[5].
Аспенстрэм казаў, што ягонай матывацыяй было «пісаць для свайго ката».
Бібліяграфія
Зборнікі вершаў
- 1943 – «Förberedelse» («Падрыхтоўка»)
- 1946 – «Skriket och tystnaden» («Крык і ціша»)
- 1949 – «Snölegend» («Снегавая легенда»)
- 1952 – «Litania» («Літанне»)
- 1954 – «Hundarna» («Псы»)
- 1955 – «Dikter 1946–1954» («Вершы 1946–1954»)
- 1956 – «Dikter under träden» («Вершы пад дрэвамі»)
- 1961 – «Om dagen om natten» («І днём, і ноччу»)
- 1964 – «66 dikter» («66 вершаў»)
- 1964 – «Trappan» («Па сходах»)
- 1969 – «Inre»
- 1972 – «Under tiden» («Між тым»)
- 1973 – «Jordvagga – Himmelstak» («Калыска зямлі – Нябесная галіна»)
- 1976 – «Ordbok» («Слоўнік»)
- 1980 – «Tidigt en morgon sent på jorden» («Рана раніцай, позна на зямлі»)
- 1983 – «Sorl» («Гул»)
- 1986 – «Det röda molnet» («Чырвоная хмара»)
- 1988 – «Varelser» («Істоты»)
- 1991 – «Enskilt och allmänt» («Прыватнае і агульнае»)
- 1993 – «Ty» («Таму што»)
- 1997 – «Israpport»
Іншае
- зборнік аўтабіяграфічных апавяданняў «Bäcken» («Ручай», 1958)
- эсэ «Sommar» («Лета», 1968), «Skäl» («Прычына», 1970)
- драмы і сцэнарыі для тэлепраграм
Remove ads
Пераклады на беларускую мову
- Аспенстрэм, В. Літанне : [вершы] / Вернэр Аспенстрэм ; пер. са швед. Алесі Башарымавай. — Мінск : Медысонт, 2019. — 62 с. — ISBN 978-985-7228-29-4.
- Аспенстрэм, В. Снегавая легенда : [вершы] / Вернэр Аспенстрэм ; пер. са швед. Алесі Башарымавай. — Мінск : А. М. Янушкевіч, 2021. — 56 с. — ISBN 978-985-7210-96-1.
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads