Карл I Браўншвайг-Вольфенбютэльскі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карл I Браўншвайг-Вольфенбютэльскі
Remove ads

Карл I Браўншвайг Вольфенбютэльскі (ням.: Karl I. von Braunschweig-Wolfenbüttel; 1 жніўня 1713, Браўншвайг — 26 сакавіка 1780, Браўншвайг) — герцаг Браўншвайг-Вольфенбютэля з 13 верасня 1735 года.

Хуткія факты герцаг Браўншвайг-Вольфенбютэля, Папярэднік ...

На момант нараджэння Карла яго сям'я ўяўляла сабой бакавую галіну герцагскага дому. Фердынанд Альбрэхт падтрымліваў цесныя сувязі з каралём Прусіі Фрыдрыхам Вільгельмам I. У чэрвені 1733 года адбыўся шлюб прускага спадчыннага прынца Фрыдрыха з сястрой Карла, Лізаветай Крысцінай. Праз некалькі тыдняў, 2 ліпеня 1733 года Карл ажаніўся з сястрой Фрыдрыха, Філіпінай Шарлотай Прускай.

Карл пачаў ваенную кар'еру на імперскай службе. У 1733 годзе ён стаў шэфам кірасірскага палка. 4 красавіка 1735 года ў перыяд вайны за польскую спадчыну ён быў узведзены ў імперскія генералфельдвахтмайстры (прыкладны аналаг — генерал-маёр).

13 верасня 1735 года нечакана памёр яго бацька, які стаў герцагам вымарачнага княства Браўншвайг-Вольфенбютэль толькі ў сакавіку 1735 года. Карл застаўся на імперскай службе, але атрымаў цяпер шэфства над палком бацькі.

Зацікавіўшыся ідэямі Асветніцтва і меркантылізму, Карл разам са сваім галоўным міністрам Шрадэрам фон Шліштэтам пачаў развіваць і паляпшаць сваё дробнае княства. Каб забяспечыць новыя крыніцы даходу казне, якая загразла ў даўгах пры яго папярэдніках, герцаг садзейнічаў гандлю і прамысловасці. Па ініцыятыве Ёгана Георга фон Лангена былі заснаваны дзяржаўныя прамысловыя прадпрыемствы - люстраны завод у Грюнеплане (1740 год) і фарфоравая фабрыка ў Фюрстэнбергу (1746 год).

Сярод накіраваных на карысць грамадства мерапрыемстваў можна згадаць стварэнне касы для ўдоў і сірот, пажарнай касы і ламбарда (папярэдніка Браўншвайгскага Дзяржаўнага банка), генеральнае межаванне, прыняцце закона аб бедных, паляпшэнне правасуддзя, заснаванне даведкавага бюро і доктарскай калегіі.

Фундаментальнае значэнне мелі рэформы ў вобласці народнай адукацыі. Герцаг Карл I заснаваў названую ў яго гонар навучальную ўстанову Collegium Carolinum (цяпер Браўншвайгскі тэхнічны ўніверсітэт).

У 1753 годзе перанёс сваю рэзідэнцыю з Вольфенбютэля ў Браўншвайг, дзе заснаваў адзін з першых у Германіі музеяў. Пахаваны ў крыпце Браўншвайгскага сабора.

Remove ads

Сям'я

Родны брат мужа Ганны Леапольдаўны Антона Ульрыха Браўншвайгскага, палкаводца Фердынанда Браўншвайгскага, каралевы Прусіі Лізаветы Крысціны і каралевы Даніі Юліяны Марыі, старэйшы сын герцага Фердынанда Альбрэхта II Браўншвайг-Вольфенбютэль-Бевернскага і прынцэсы Антуанэты Амаліі Браўншвайг-Вольфенбютэльскай.

Сястра Карла Лізавета Крысціна Браўншвайгская ў чэрвені 1733 года выйшла замуж за кронпрынца Прусіі Фрыдрыха, які стаў пазней каралём Прусіі Фрыдрыхам Вялікім.

Карл I 2 ліпеня 1733 года ажаніўся з сястрой Фрыдрыха Філіпінай Шарлотай Прускай. У шлюбе нарадзілася 13 дзяцей:

• Карл II Вільгельм Фердынанд (1735—1806)
• Георг Франц
• Сафія Караліна Марыя, замужам за маркграфам Фрыдрыхам III Брандэнбург-Байрэйцкім
• Крысціян Людвіг
• Ганна Амалія (1739—1807), замужам за герцагам Эрнстам Аўгустам II Саксен-Веймар-Эйзенахскім
• Фрыдрых Аўгуст (1740—1805)
• Альбрэхт Генрых
• Луіза Фрыдэрыка
• Вільгельм Адольф (1745—1770)
• Лізавета Крысціна (1746—1840) — першая жонка караля Прусіі Фрыдрыха Вільгельма II
• Фрыдэрыка Вільгельміна
• Аўгуста Даратэя, абатыса Гандэрсгеймскага манастыра
• Максіміліян Юліус Леапольд (1752—1785) — генерал прускай арміі
Remove ads

Зноскі

1. Lundy D. R. Karl I Herzog von Braunschweig-Wolfenbüttel // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

2. Karol // MAK

3. Deutsche Nationalbibliothek Record #10044220X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.

4. Deutsche Nationalbibliothek Record #10044220X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
6. Lundy D. R. The Peerage

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads