Карпаўскае вадасховішча
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ка́рпаўскае (руск.: Ка́рповское[1]) — вадасховішча ў Валгаградскай вобласці Расіі, самае вялікае ў сістэме Волга-Данскога канала.
Вадасховішча створана ў 1952 годзе ў нізоўях ракі Карпаўка і аддзеленае плацінай са шлюзам і насоснай станцыяй ад Цымлянскага вадасховішча на рацэ Дон. Плошча паверхні вадасховішча 42 км². Даўжыня 18 км, найбольшая шырыня 3,2 км. Сярэдняя глыбіня 4 м, ваганні ўзроўню вады 1 м. Аб’ём вады ў Карпаўскім вадасховішчы 0,16 км³.
Вадасховішча створана ў мэтах суднаходства, рэгулявання сцёку, забеспячэння вадой і арашэння.
Каля паўночнага берага вадасховішча знаходзяцца пасёлкі Ільеўка, Пяціморск, каля паўднёвага — пасёлак Волгаданскі (руск.: Волгодонской).
Remove ads
Зноскі
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 200. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads