Крэдытная картка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Крэдытная картка
Remove ads

Крэды́тная ка́ртка (разм. крэдытка) — аплатная картка з налічанымі грашыма ў выглядзе пазыкі.

Thumb
Аплата крэдытнай карткай (2016 г.)

Пазыка налічваецца суадносна ўзроўню дахода трымальніка карткі. Безадсоткавы перыяд, калі за знятыя з карткі грошы адсутнічае выплата адсотку, складае ад 30 да 50 дзён і звычайна адпавядае прамежку між выплатамі зарплаты. У такім выпадку банк зарабляе камісійныя зборы за транзакцыі па картцы. Пры непакрыцці запазычанасці ў безадсоткавы перыяд тая ператвараецца ў спажывецкую пазыку. Тады банк налічвае адсотак за пазыку з сумы выдаткаў пры зняцці наяўных грошай з банкаўскага рахунку і аплаце карткай. Крэдытная картка бывае кабрэндзінгавай, калі прадугледжвае зніжкі ў пэўнай сетцы крамаў[1]. Як правіла, за зняцце наяўных устаноўлены дадатковая камісія і адсотак, таму больш выгадна з дапамогай крэдытнай карты ажыццяўляць электронныя плацяжы[2].

Крэдытная картка бывае: асабістай (выдадзена на імя фізычнай асобы) і карпаратыўнай (выдадзена для юрыдычнай асобв або індывідуальнага прадпрымальніка).

На 2013 год у ЗША прыпадала 4,2 крэдытныя карткі на душу насельніцтва. У краінах Заходняй Еўропы — 1,5—2 карткі. У Польшчы за 2005—2011 гады лік крэдытных картак вырас больш як 23-кратна з 300 000 да 7 млн[1].

Remove ads

Беларусь

На 2018 год «Беларусбанк» спаганяў 1 рубель штомесячнага ўзнагароджання за абслугоўванне крэдытнай карткі «Магніт» і налічваў 0,5 % гадавых са сродкаў на рахунку[3], «Белгазпрамбанк» спаганяў па «Карце пакупак» 15 рублёў штомесячнай платы за выкарыстанне паслугі «СМС-інфармаванне»[4].

Зноскі

  1. Уладзіслаў Кулецкі. «Пластыкавы» крэдыт // Звязда : газета. — 7 верасня 2013. — № 168 (27533). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
  2. Крэдытныя карты: асаблівасці і парады(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 кастрычніка 2020. Праверана 9 красавіка 2020.
  3. Крэдытная картка «Магніт». ААТ «ААБ Беларусбанк». 2018. Праверана 25 кастрычніка 2018.
  4. Аб «Карце пакупак». ААТ «Белгазпрамбанк». 2018. Праверана 25 кастрычніка 2018.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads