Карэн Бліксен

From Wikipedia, the free encyclopedia

Карэн Бліксен
Remove ads

Карэн Бліксен (дацк.: Karen Blixen, друкавалася таксама пад псеўданімамі Ацэола, Ісак Дзінесен, П'ер Андрэзель, 17 красавіка 1885, фамільны маёнтак Рунгштэд, пад Капенгагенам7 верасня 1962, там жа) — дацкая пісьменніца.

Хуткія факты Карэн Бліксен, Карэн Бліксен, 1959 ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася і вырасла ў буржуазнай пісьменніцкай сям'і ўнітарыяў, вучылася гісторыі мастацтва ў Капенгагене, Парыжы і Рыме. Бацька скончыў жыццё самагубствам у 1895 г., даведаўшыся, што хворы на спадчынны сіфіліс.

Карэн Бліксен пачала публікаваць артыкулы пра мастацтва ў часопісах і газетах з 1905 г. У 1914 выйшла замуж за стрыечнага брата, шведскага паляўнічага і пісьменніка Брора фон Бліксен-Фінекэ, з якім адправілася ў Кенію асвойваць кававую плантацыю, чым і займалася да 1921, калі выявілася, што муж заразіў яе сіфілісам, пасля чаго пара распалася, а ў 1925 яны развяліся. У 1926-1931 гг. Бліксен зблізілася з падарожнікам і паляўнічым Дэнісам Фінчам Хатанам, перажыла дзве няўдалыя цяжарнасці, пасля яго гібелі ў авіякатастрофе пакінула плантацыю, вярнулася ў Еўропу і цалкам занялася літаратурай.

Remove ads

Творчасць

Пісала ў асноўным на англійскай мове, затым перакладала свае кнігі на дацкую.

Рамантыка-фантастычныя навелы Карэн Бліксен - гэта глыбока рэлігійныя прыпавесці аб творчым і шчаслівым лёсе чалавека, незалежна ад занёткаў у штодзённым жыцці.

Творы

• Seven Gothic Tales (1934)
• Out of Africa (1937)
• Winter’s Tales (1942).
• The Angelic Avengers (1947, раман-прытча).
• Last Tales (1957)
• Anecdotes of Destiny (1958)
• Shadows on the Grass (1960).
• Ehrengard (1963, рыман, пасмяротна).
• Carnival: Entertainments and Posthumous Tales (1977, пасмяротна).
• Daguerreotypes and Other Essays (1979, пасмяротна).
• Letters from Africa, 1914—1931 (1981, пасмяротна).
• Karen Blixen i Danmark: Breve 1931—1962 (1996, пасмяротна).

Зноскі

1. gravsted.dk

2. LIBRISКаралеўская бібліятэка Швецыі, 2018. Праверана 24 жніўня 2018.

3. Lundy D. R. The Peerage

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads