Касмала

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касмала
Remove ads

Касмала́ (руск.: Касмала́) — рака ў Алтайскім краі, левы прыток Обі.

Хуткія факты Касмала, Характарыстыка ...

Бярэ свой пачатак на забалочаным водападзеле на поўдзень ад вёскі Падстэпнае Рабрыхінскага раёна. Упадае ў пратоку Обі — Ціхую ў Паўлаўскім раёне Алтайскага края. Даўжыня ракі 119 км, плошча вадазбору 2550 км².

Вадазбор раўнінны, на Прыобскім плато. Даліна размешчана ў лагчыне старажытнага сцёку, у Касмалінскім істужачным бары. Пойма акумулюе значную частку адталых вод. Касмала зарэгулявана двума вадасховішчамі — у сяле Рабрыха (аб’ём каля 1 млн м³) і ў сяле Паўлаўск (2 млн м³), якія выкарыстоўваюцца для рыбаразвядзення, арашэння, адпачынку насельніцтва.

Разводдзе пачынаецца з пачатку красавіка і доўжыцца да сярэдзіны-канца мая. Максімальны ўздым узроўню вады 2-3,5 м, павялічваецца ад вытоку да вусця. Дажджавыя паводкі рэдкія і нязначныя. Улетку ў вярхоўі (да сяла Рабрыха) Касмала перасыхае, узімку ў верхнім і сярэднім цячэнні перамярзае, наледзі да 2 м. Ледастаў ад пачатку лістапада да сярэдзіны красавіка, таўшчыня лёду 1—1,2 м.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads