Касмічныя войскі Расіі

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касмічныя войскі Расіі
Remove ads

Касмічныя войскі — род войскаў, узброеных касмічнымі апаратамі. Асноўнай задачай Касмічных войскаў з’яўляюцца:

  • супрацьракетная абарона,
  • нанясенне адказнага (або прэвентыўнага) ракетнага ўдару па тэрыторыі суперніка,
  • сталая разведка тэрыторый патэнцыйнага суперніка з дапамогай спадарожнікаў,
  • збор інфармацыі з арбіты і аказанне інфармацыйнай падтрымкі іншым родам войскаў.
Хуткія факты Касмічныя войскі Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі (КВ УС Расіі), Гады існавання ...

Ваенна-касмічныя сілы Расіі створаны ў 1992 годзе. У 1997 годзе падпарадкаваны Ракетным войскам стратэгічнага прызначэння.

Падрыхтоўкай афіцэраў для Касмічных войскаў займаецца Ваенны інжынерна-касмічны ўніверсітэт імя А. Ф. Мажайскага. Арбітальная групоўка Расійскай Федэрацыі складаецца з 95 айчынных касмічных апаратаў. З іх 40 спадарожнікаў абароннага прызначэння, 18 — падвойнага прызначэння і 38 касмічных апаратаў навуковага і сацыяльна-эканамічнага прызначэння (для параўнання, ЗША мае 413 штучных спадарожнікаў, Кітай — 34).

Дзень Касмічных войскаў Расіі адзначаецца 4 кастрычніка.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads