Касмічны цэнтр імя Ліндана Джонсана

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касмічны цэнтр імя Ліндана Джонсана
Remove ads

Касмічны цэнтр імя Ліндана Джонсана (англ.: The Lyndon B. Johnson Space Center, JSC) — цэнтр NASA па распрацоўцы пілатуемых касмічных караблёў, навучанню астранаўтаў і падрыхтоўцы пілатуемых касмічных палётаў, цэнтр кіравання і кантролю за касмічнымі палётамі. Цэнтр уяўляе сабой комплекс са 100 будынкаў на тэрыторыі плошчай 656 гектараў на паўднёвы ўсход ад Х’юстана.[1] У цэнтры праходзяць падрыхтоўку як астранаўты ЗША, так і астранаўты краін-партнёраў. Першапачаткова цэнтр зваўся «Цэнтр пілатуемых касмічных палётаў» (англ.: Manned Spacecraft Center) і быў пабудаваны ў 1963 годзе на зямлі, перададзенай кампаніямі Humble Oil і Refining Company Універсітэту Райса пры ўмове, што той выступіць у ролі часовага пасродніка і прапануе гэтыя землі NASA[2], што ўніверсітэт і зрабіў у 1960 годзе. 19 лютага 1973 года цэнтр быў пераназваны ў гонар экс-прэзідэнта ЗША, выхадца Тэхаса, Ліндана Джонсана.[3]

Thumb
Boeing 747 перавозіць шатл «Чэленджэр». Унізе — будынкі касмічнага цэнтра імя Ліндана Джонсана
Remove ads

Зноскі

  1. NASA. Lyndon B. Johnson Space Center(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2012. Праверана 17 сакавіка 2012.
  2. Rice Fact and Fiction: What’s Your Rice Historical IQ? (англ.)(недаступная спасылка). Rice University. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2012. Праверана 11 красавіка 2011.
  3. Houston Space Center Is Named for Johnson. New York Time. 20 лютага 1973. p. 19.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads