Кастрычнік (кінатэатр, Магілёў)

Кінатэатр у Магілёве From Wikipedia, the free encyclopedia

Кастрычнік (кінатэатр, Магілёў)map
Remove ads

«Кастрычнік» — шырокафарматны кінатэатр у Магілёве, размешчаны па праспекце Міру, 23.

Хуткія факты Кастрычнік, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Адкрыты ў 1969 годзе. На 1-м паверсе знаходзяцца глядзельная зала на 800 месцаў і касавая зала. У савецкія часы ў вестыбюлі пастаўлены гульнявыя аўтаматы, у фае 2-га паверху — устаноўка дзённага кіно, відэазала. Праводзіліся рэтраспектыўныя і тэматычныя паказы кінастужак, арганізуюцца выстаўкі фотатвораў і выяўленчага мастацтва. Пры кінатэатры працаваў клуб выхаднога дня для падлеткаў і кінатэатр маладзёжнага фільма. Станам на 2024 год не працуе.

Remove ads

Архітэктура

Thumb
Від з гасцініцы «Магілёў»

Кінатэатр пабудаваны па праекце архітэктара А. Кучарэнкі ў маляўнічым месцы, недалёка ад Пелагееўскага гарадзішча. Пры будаўніцтве ўдала выкарыстаны пагорысты рэльеф, у які арганічна ўпісалася парадная лесвіца, якая вядзе да галоўнага ўваходу кінатэатра. Будынак павернуты адносна чырвонай лініі забудовы праспекта Міру, што дае магчымасць успрымаць яго з розных краявідных пунктаў горада. Аб’ёмна-прасторавая кампазіцыя будынка грунтуецца на спалучэнні глухой сцяны 2-га паверху (аформлена пано на тэмы Вялікага Кастрычніка) і зашклёнага аб’ёму 1-га паверху, дзе размешчаны фае, буфет, касавая зала.

Remove ads

Літаратура

  • «Кастрычнік» // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. ISBN 5-85700-028-9.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads