Кастусь Мерляк
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кастусь Мерляк (25 снежня 1919, в. Дзетамля, Навагрудскі раён Гродзенскай вобл. — 25 лістапада 2007) — беларускі грамадскі дзеяч на эміграцыі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Дзетамля Навагрудскага павета. Бацька быў настаўнікам і афіцэрам у царскай арміі. Пасля Першай сусветнай вайны вярнуўся ў сваю вёску і жыў на зямлі. Кастусь вучыўся ў польскай пачатковай школе. Пазней закончыў двухгадовую Ральнічую школу ў Кушалеве ў 1935 годзе. Адразу паступіў у школу кааперацыі, якую закончыў у 1938 годзе.
З 1939 года працуе як бухгалтар. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, у 1940 годзе скончыў курсы крэдытных інспектараў у Беластоку.
Пад час нямецкай акупацыі працаваў у Навагрудку ў гарадской управе, пасля ў Беларускай народнай самапомачы. З канца 1943 — інтэндант эскадрона/батальёна Б. Рагулі. У жніўні 1944 быў у батальёне «Дальвіц». Пазней абверам закінуты ў Італію, здаўся ў палон да амерыканцаў і быў інтэрнаваны ў лагеры, адкуль неўзабаве ўцёк.
З 1947 — у Аргенціне, заснавальнік і старшыня Згуртавання беларусаў у Аргенціне. З 1948 года Кастусь Мярляк узначальваў таксама прадстаўніцтва Рады БНР у гэтай краіне.
У 1954 годзе прыбыў у Нью-Ёрк. Пры канцы 1956 распачаў супрацоўніцтва з ЦРУ. На той час К. Мярляк быў адзіным агентам гэтай спецслужбы ў асяродку беларускай эміграцыі ў ЗША[2].
Старшыня Галоўнай управы Беларуска-амерыканскага задзіночання (БАЗА) у 1959-1964, затым — Беларуска-амерыканскага аб'яднання ў Нью-Ёрку (пасля канфлікту і сыходу з БАЗА). Быў актыўны ў палітычнай і грамадска-рэлігійнай дзейнасці. Пахаваны на беларускім могільніку ў Іст-Брансуіку, штат Нью-Джэрсі.
Remove ads
Бібліяграфія
- Дзейнасьць Кастуся Мерляка на эміграцыі. Нью-Ёрк, 1992.
Зноскі
- Гардзіенка Н. С. МЕРЛЯК Кастусь // Запісы БІНіМ — Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку, 1952. — вып. 37. — С. 148. Праверана 26 снежня 2022.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads