Кастэль-дэль-Ова

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кастэль-дэль-Оваmap
Remove ads

Кастэль-дэль-Ова (італ.: Castel dell’Ovo; літаральна «Замак яйка», «Яечны замак») — сярэднявечная крэпасць на востраве ў Тырэнскім моры, злучаным вузкім насыпам з Неапалем. Верагодна, што менавіта тут у VI ст. да н. э. і быў заснаваны грэчаскімі каланістамі гэты горад.

Хуткія факты Кастэль-дэль-Ова, Краіна ...
Thumb
Кастэль-дэль-Ова

У рымскую эпоху палкаводзец Лукул першым упадабаў гэты востраў і пабудаваў тут сваю вілу. Пры імператары Валентыніяне III востраў быў умацаваны на выпадак нападу, і сюды ў 476 годзе быў высланы з Равены апошні яе імператар, Ромул Аўгустул. Затым на працягу некалькіх стагоддзяў на востраве жылі адны манахі. У IX стагоддзі неапалітанцы былі вымушаныя знесці ўмацаванні, каб не дапусціць іх захопу сарацынамі.

Сённяшні замак быў пабудаваны Ражэрам Сіцылійскім у 1139 годзе для абароны горада з боку мора і атрымаў назву за сваю незвычайную форму (па іншай версіі, з-за чароўнага яйка, прыхаванага пад замкам Вергіліем). Праз сто гадоў каралеўскі двор перабраўся ў Кастэль-Нуова, а ў старым замку засталася казна караля і судовыя ўстановы.

У XV стагоддзі крэпасць была ўзмоцнена на выпадак гарматнага абстрэлу.

Remove ads

Гл. таксама

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads