Касцёл Божай Маці Каралевы (Драгічын, 1928)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Божай Маці Каралевы — колішні каталіцкі храм у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці. Будынак размешчаны на вуліцы Леніна.
Remove ads
Гісторыя
Пабудаваны ў 1928 годзе з дрэва на сродкі парафіян і намаганнямі ксяндза Тамаша Ліпіцкага. На 1935 год налічвалася 1248 парафіян. У пасляваенны час перабудаваны пад грамадзянскія мэты.
Архітэктура
Помнік архітэктуры мадэрна. Вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Алтарны фасад крапаваны трайной аркатурай, па баках да яго далучаны прамавугольныя ў плане сакрысціі. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі[1].
Літаратура
- Кулагін А. М. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл.
Зноскі
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2017. Праверана 5 кастрычніка 2019.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads