Касцёл Маці Божай Балеснай (Рэзэкнэ)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Маці Божай Балеснай (Рэзэкнэ)map
Remove ads

Касцёл Маці Божай Балеснай (Рэзэкнэ) (лац.: Rēzeknes Sāpju Dievmātes baznīca) — каталіцкі храм у цэнтры Рэзэкнэ, знаходзіцца насупраць помніка «Адзіная Латвія» — на рагу вуліц Базніцас і завулку Атбрывашанас, завулак Атбрывашанас 89. Рымска-каталіцкі парафіяльны касцёл Рэзэкнэнска-Аглонскай дыяцэзіі Рыжскай мітраполіі. У касцёльным садзе ўстаноўлена скульптура Маці Божай Фацімскай.

Хуткія факты Касцёл Маці Божай Балеснай, Краіна ...

Будаўніцтва касцёла пачалося ў 1935 г. па праекце архітэктара Паўлава на зямельным участку, які Людвіка Вайцэхоўская, сястра Язэпа Вайцэхоўскага, завяшчала ў сваім тэстаменце айцам кангрэгацыі марыянаў. У 1934 годзе ў Рэзэкнэ была заснавана парафія Маці Божай Балеснай. Будаўніцтва на тэрыторыі касцёла вялося з 1932 года, калі тут быў створаны другі ў Латвіі кляштар марыянаў. Кіраўніком будаўніцтва касцёла быў Юрыс Каркле, айцец кангрэгацыі марыянаў, а аўтарам праекта вокнаў — Яніс Яшковіч. 6 снежня 1937 года касцёл быў урачыста асвечаны прыёрам латышскай кангрэгацыі марыянаў Бенедыктам Скрындам.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads