Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Задарожжа)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Задарожжа)map
Remove ads

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі — рымска-каталіцкі храм у Задарожжы[1] Глыбоцкага раёна, узведзены ў 1910.

Хуткія факты Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, Краіна ...

Аб'ект Дзяржаўнага спісу гістарычна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Дыван працы Язэпа Драздовіча

У 1902 згарэў стары драўляны касцёл, пасля чаго пачолася будаўніцтва новага мураванага, завершанае ў 1910.

Святыню на сваім малюнку адлюстраваў беларускі мастак Язэп Драздовіч.

Архітэктура

Помнік архітэктуры неаготыкі. Магутная 3-нефавая базіліка з 5-граннай апсідай. Галоўны фасад фланкуюць 2-ярусныя 4-гранныя вежы са шпілямі. Сцены рытмічна падзяляюцца ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках высокіх стральчатых аконных праёмаў. У інтэр'еры — стральчатыя скляпенні, над уходам — хоры.

Вакол касцёла бутавая агароджа з 3-аркавай брамай і вуглавой 2-яруснай шатровай званіцай[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Знаходзіцца на паўночнай ускраіне суседняй в. Мнюта 2
  2. Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads