Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Бяроза)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы — мураваны каталіцкі храм у горадзе Бярозе Брэсцкай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Пабудаваны ў 1998 годзе з цэглы паводле праекта архітэктара Л. Каспяровіча. Асвячоны 7 чэрвеня кардыналам Казімірам Свёнтакам. Побач з храмам знаходзіцца дом святароў-палатынаў.
Архітэктура
Храм выкананы паводле канона трохнефавай двухвежавай базілікі ў стылі стылізаванага рэнесансу. Стрыманую дынаміку архітэктурнай кампазіцыі галоўнага фасада ствараюць фланкіруючыя шатровыя вежы (два васьмерыкі на чацверыку), якія аб’яднаны завершанай двухгранным шчытом цэнтральнай фасаднай плоскасцю з вялікай арачнай нішай увахода. Над ім у тымпане шчыта ў арачнай нішы абраз. Архітэктурны рытм атынкаваных плоскасных фасадаў ствараюць арачныя праёмы, між’ярусныя прафіляваныя карнізы, плоскія лапаткі[1].
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2019. Праверана 6 кастрычніка 2019.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads