Касцёл Святога Апостала Андрэя (Лынтупы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Святога Апостала Андрэя (Лынтупы)map
Remove ads

Касцёл Святога Апостала Андрэя — беламураваны каталіцкі храм, пабудаваны ў 19081914 гг. на цэнтральнай плошчы г.п. Лынтупы (Пастаўскі раён, Віцебская вобласць).

Хуткія факты Касцёл Святога Андрэя Апостала, Краіна ...

У некаторых крыніцах згадана, што храм асвячоны ў імя Святога Андрэя Баболі[1], аднак афіцыйны сайт Каталіцкай царквы ў Беларусі падкрэслівае, што храм і прыход носяць імя апостала Андрэя[2].

Remove ads

Гісторыя

Каталіцкі прыход у Лынтупах заснаваны ў XV стагоддзі. Першы драўляны храм быў пабудаваны тут каля 1459 года і асвячоны ў імя Святога Андрэя апостала. У 1640 годзе пры касцёле была пабудавана цагляная капліца.

Напачатку XX стагоддзя драўляная царква згарэла. Паколькі прыход быў шматлікім і будынак, які існаваў да пажару, не ўмяшчаў усіх вернікаў, у 1908 годзе было распачата будаўніцтва новага, больш прасторнага будынка. Храм быў выкананы ў неарэнесансным стылі, будаўніцтва завяршылася ў 1914 годзе.

У савецкі час прадпрымаліся спробы зачыніць храм, аднак вернікам атрымалася яго абараніць.

Remove ads

Архітэктура

Касцёльны пляц акаймаваны бутавай агароджай з трохпралётнай брамай. Касцёл — помнік архітэктуры неарэнесансу. Манументальная буйнамаштабная двухвежавая трохнефавая базіліка з паўкруглай апсідай. Двух’ярусны «карабель» храма схаваны за кулісамі галоўнага фасада, цэнтр якога вылучаны двух’ярусным рызалітам з пілястравым порцікам і трохвугольным франтонам наверсе. Архітэктурная дынаміка і пластыка сканцэнтраваны на верхніх ярусах вежаў, крапаваных прафіляванымі карнізамі і пілястрамі, завершаных гранёнымі ліхтарамі. Рытміку бакавых фасадаў ствараюць высокія арачныя вокны.

Remove ads

Зноскі

  1. Касцёл Святога Андрэя Баболі // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — Мн., 2000. — С. 90-91.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads