Касцёл Святога Архангела Міхаіла (Лужкі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Святога Архангела Міхаіла — каталіцкі храм, знаходзіцца ў паўднёва-ўсходняй частцы вёскі Лужкі (Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць). Пабудаваны ў 1744—1756 гг. з цэглы пры кляштары піяраў. Кляштар icнаваў у 1741—1832 гг.

Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ўладальнікам Лужкоў полацкім кашталянам Валерыянам Жабам, які ахвяраваў iм фальварак Bіснік, пляц пад кляштар i калегіум (у яго гонар называўся Валерыянскім), парк i школу (дзейнічала з 1744 г., пазней вучылішча). Жонка Жабы ахвяравала на калегіум 1000 злотых. У 1832 г. кляштар валодаў 13 вёскамі i 330 сялянамі.
У 1843 г. касцёл перабудаваны пад праваслаўную царкву i абкружаны бутавай агароджай. Пасля Вялікай Айчыннай вайны закрыты. У 1988 г. вернуты вернікам, адноўлены i дзейнічае.
Remove ads
Архітэктура

Помнік архітэктуры позняга барока, вызначаецца дынамічнасцю вытанчанай вертыкальна накіраванай кампазіцыі, багаццем аб’ёмнай i дэкаратыўнай пластыкі. 2-вежавы 1-нефавы храм з выцягнутай акруглай апсідай, да якой па баках сіметрычна далучаны нізкія сакрысціі. Тарцы 2-схільнага даху аформлены фігурнымі шчытамі. 4-ярусныя чацверыковыя вежы павернуты вуглом да цэнтральнай увагнутай плоскасці галоўнага фасада, які прафіляванымі цягамі падзелены на 3 ярусы, iнтэнсіўна крапаваныя пілястрамі. Пабеленыя вуглавыя i прасценачныя пілястры акаймоўваюць архітэктурныя масы i надаюць будынку графічную выразнасць. Разнастайныя праёмы з лучковымі, паўцыркульнымі i фігурнымі арачнымі завяршэннямі аформлены тонкапрафіляванымі ліштвамі, хвалістымі броўкамі. Дэкаратыўнае вырашэнне ўзбагачаецца 2-колернай тынкоўкай сцен i ордэрнай пластыкай.
Remove ads
Інтэр’ер
У інтэр’еры неф i апсіда перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. Сцены раскрапаваны паўкалонамі на высокіх пастаментах i з капітэлямі з лісця аканта, валют i галовак пуцці. Адхілы выcoкix арачных аконных праёмаў, прасценкі, скляпенні ўпрыгожаны арнаментальнай размалёўкай. Пластыка-дэкаратыўныя акцэнты інтэр’ера — 3 ракайльныя 2-ярусныя стукавыя алтары, упрыгожаныя драўлянай скульптурай. Над уваходам — хоры, абмежаваныя хвалістым парапетам.
Літаратура
- Касцёл Святога архангела Міхаіла і кляштар піяраў // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі / А. М. Кулагін. — Мн., 2008. — С. 198—199.
- Касцёл Святога Міхаіла Архангела ў в. Лужкі // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л. М. Лабачэўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004 — С. 446.
- Міхайлаўскі касцёл // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 461.
- Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 251—252.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads