Касцёл Святога Казіміра і кляштар дамініканцаў (Стоўбцы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Святога Казіміра і кляштар дамініканцаў — колішні мураваны касцёл у горадзе Стоўбцы Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Першую фундацыю для касцёла дамініканцаў зрабілі кашталян і ваявода менскі Аляксандр Слушка са сваёй жонкай Зоф’яй Канстанцыяй (з Зяновічаў) са згоды віленскага біскупа Яўстафія Валовіча ў 1623 годзе. Манахаў-дамініканцаў асадзілі ў драўляным касцёле, асвячоным пад тытулам Марыі Магдалены ў суседняй Кавалёўшчыне (тэрыторыя сучаснай вёскі Задвор’е). Да 1640 года манахі пабудавалі драўляны жылы корпус кляштара і пачалі будаўніцтва мураванага касцёла.
З 1639 года кляштар атрымаў статус канвента, Стаўбцоўская дамініканская місія ўваходзіла ў Рускую правінцыю святога Яцака з цэнтрам у Львове. Першым прыёрам быў Фабіян Мілашэвіч, які з 1640 года вярнуўся ў Стоўбцы кіраваць будаўніцтвам святыні, але пасля смерці ў 1644 годзе не застаў завершання будаўніцтва. Фабіян быў пахаваны ў асвячонай ў яго гонар капліцы новазбудаванага касцёла.
З-за наступстваў вайны 1654—1667 гадоў кансекрацыя касцёла адбылася значна пазней, у 1675 годзе.
У канцы XVIII стагоддзя ў мураваным кляштары месціліся трапезная, архіў, бібліятэка (у 1804 годзе налічвала 79 кніг), дзейнічала парафіяльная школа, лякарня.
У 1831 годзе Стоўбцы канфіскаваны царскім урадам з-за падтрымкі Чартарыйскімі паўстання 1830—1831 гадоў, кляштар скасаваны, касцёл застаўся парафіяльным, але ў 1870 годзе, пасля паўстання 1863 года, быў пераасвячоны ў праваслаўную царкву святой Марыі Магдалены, пры гэтым значна перабудаваны.
Перабудова пад царкву ажыццяўлялася ў 1867—1883 гадах спачатку па праекту губернскага архітэктара Валковіча, а з 1874 года па праекту рэканструкцыі інжынера Нектар’еўскага.
Чарговую перабудову па праекце Тэадора Буржэ храм вызнаў у часы міжваеннай Польскай Рэспублікі, калі зноў быў пераасвячоны і вернуты каталікам у 1921 годзе. У 1930 годзе на адной з веж касцёла зрабілі надбудову з высокім шпілем.
Падчас Другой сусветнай вайны храм нязначна пацярпеў. Зруйнаваны быў у 1958 годзе. Пляц стаў тэрыторыяй школы[1].
У 2022 годзе пачалі адбудоўваць браму-званіцу. У кастрычніку 2023 года стаўбцоўскім католікам перадалі ў карыстанне зямельны ўчастак, дзе калісьці стаяў старадаўні касцёл. 12 лістапада 2023 года мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, арцыбіскуп Юзаф Станеўскі пасвяціў адноўленую браму-званіцу колішняга падамініканскага касцёла.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads