Касцёл Святога Казіміра (Крушын)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Святога Казіміра — рымска-каталіцкі мураваны парафіяльны касцёл у в. Крушын Быдгашчскага павета Куяўска-Паморскага ваяводства.
Remove ads
Гісторыя
Касцёл быў пабудаваны ў 1908—1909 гадах у неагатычным стылі. Архітэктура храма тыповая для пратэстанцкіх цэркваў гэтай мясцовасці. Вежа касцёла размешчана нетыпова — ва ўсходняй частцы над прэсбітэрыем. У 1945 годзе храм перайшоў да каталіцкай парафіі ў Дамброўцы Новай.
Рашэннем арцыбіскупа Генрыка Мушынскага 29 чэрвеня 2000 года парафія ў Крушыне была створана і аддзелена ад тэрыторыі парафіі ў Дамброўцы Новай.
З 2000 года будынак паступова аднаўляўся. Вежа касцёла і значная частка яго сцен былі грунтоўна адрамантаваны. Былі адноўлены вітражы, адрамантаваны і ўведзены ў эксплуатацыю старадаўні гадзіннік 1909 года, а таксама звон, які атрымаў новую падвеску і электрамагнітны прывад. У 2005 годзе храм быў пакрыты новай керамічнай пліткай. З 2010 года вядзецца рамонт інтэр’еру касцёла.
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads