Касцёл Святога Себасцьяна (Маніла)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Святога Себасцьяна (Маніла)map
Remove ads

Касцёл Святога Себасцьяна (філ.: Simbahan ng San Sebastian) — каталіцкі храм у Маніле, Філіпіны. З’яўляецца адзіным у краіне касцёлам, цалкам зробленым са сталі. Касцёл лічыцца нацыянальным культурным здабыткам і помнікам нацыянальнай гісторыі. У 2006 годзе ён быў уключаны ў спіс помнікаў Філіпін, якія павінны быць уключаны ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Хуткія факты Касцёл Святога Себасцьяна, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Першы драўляны касцёл на гэтым месцы быў пабудаваны ў 1651 годзе, аднак праз некалькі гадоў ён згарэў у пажары. Наступныя будынкі таксама сталі ахвярамі пажараў і землятрусаў у 1859, 1863 і 1880 гадах.

У 1880 гадах было вырашана пабудаваць храм з матэрыялу, які вытрымае пажары, землятрусы і трапічныя тайфуны, якія перыядычна абрынаюцца на сталіцу Філіпін. Мясцовая парафія даручыла іспанскаму архітэктару Хенара Паласіёсу распрацаваць праект святыні, устойлівай да атмасферных уздзеянняў. Паласіёс стварыў канструкцыю са сталі, натхнёны дызайнам гатычнага сабора ў Бургосе (Іспанія).

Паміж 1888 і 1890 гадамі на Філіпіны з бельгійскага ліцейнага завода прывезлі прыкладна 52 метрычных тоны сталі.

Першы «камень» быў закладзены ў верасні 1890 года. Усталяваны сталёвы «шкілет» касцёла нагадваў гатычны варыянт Эйфелевай вежы. Пазней будаўнікі засыпалі яго сцены сумессю пяску, жвіру і цэменту. Пасля завяршэння работ сцены і столь пафарбавалі пад мармур і усталявалі заказаныя з Германіі вітражы.

У 1891 годзе касцёл быў асвечаны арцыбіскупам Манілы і ўзведзены ў статус малой базылікі Папам Львом XIII.

У 1982 годзе святыня была прызнана аварыйнай і Нацыянальны гістарычны інстытут пачаў план яе рэстаўрацыі.

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads