Касцёл Святога Станіслава (Далёкія)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Святога Станіслава (Далёкія)map
Remove ads

Касцёл Святога Станіслава — каталіцкі храм у Беларусі, помнік архітэктуры, знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка Далёкія (Браслаўскі раён, Віцебская вобласць), на невялікім узвышэнні, сярод сосен.

Хуткія факты Касцёл Святога Станіслава, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Thumb
Інтэр’ер

Пабудаваны ў 1930-я гады. Касцёл асвяціў 1 чэрвеня 1939 года віленскі арцыбіскуп Рамуальд Ялбжыкоўскі[1]. Аднавежавы, трохнефавы з пяціграннай апсідай будынак. Высокая, квадратная ў плане, вежа завершана фігурным купалам з вежачкай. Аналагічная вежачка ўпрыгожвае алтарную частку. Фасады больш нізкіх бакавых і цэнтральнага нефаў прарэзаны вялікімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Апсіда і тарцы бакавых нефаў маюць лучковыя праёмы. Усе аб’ёмы накрыты самастойнымі дахамі. Архітэктуры храма ўласцівы чысціня ліній і гарманічнасць кампазіцыі.

Remove ads

Зноскі

  1. «Słowo», Nr. 153, 6.6.1939

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads