Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (Чарневічы)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (Чарневічы)map
Remove ads

Касцёл Святога Яна Хрысціцеля — мураваны каталіцкі храм у в. Чарневічы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Хуткія факты Касцёл Святога Яна Хрысціцеля, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Касцёл пабудаваны ў 1920-1930-я гады. У 1950 годзе камуністычныя ўлады закрылі касцёл. Да 1990 года ў касцёле захоўвалі збожжа.

У 1991 годзе пробашчам парафіі стаў ксёндз Люцыян Паўлік, і парафіяне дабіліся ад уладаў вяртання касцёла вернікам. Першая святая імша пасля вяртання святыні была адпраўлена ў 1993 годзе у адноўленым касцёле.

Архітэктура

Помнік архітэктуры з рысамі канструктывізму. Вырашаны працяглым прамавугольным у плане аб’ёмам пад 2-схільным дахам. Да фасада далучана магутная трох’ярусная 4-гранная шатровая званіца. Плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі і ўваходнымі праёмамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі[1].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads