Касцёл Сэрца Ісуса (Пераброддзе)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Сэрца Ісуса — драўляны каталіцкі храм у вёсцы Пераброддзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Размяшчаецца на паўднёвай ускраіне вёскі.
Remove ads
Гісторыя
Пабудаваны ў 1933 годзе з дрэва[1]. Адноўлены ў 2003—2006 гадах.
Архітэктура
Помнік архітэктуры мадэрна. Вырашаны прамавугольным зрубам з прырубам пяціграннай апсіды з бакавымі нізкімі сакрысціямі пад двухграннымі пакрыццямі. Будынак накрыты агульным двухсхільным дахам, які мае значны вынас на фігурных кранштэйнах і пластычны выгін над карнізам і пераходзіць у гранёнае пакрыццё апсіды. Сілуэт храма ўзбагачаюць двух’ярусная чатырохгранная шатровая званіца, надбудаваная над франтальным фасадам, і чатырохгранная шатровая сігнатурка над апсідай. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і брусамі-сцяжкамі ў прасценках[2].
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads