Касцёл Узвіжання Святога Крыжа і кляштар бенедыкцінак (Слонім)
Слонім From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Узвіжання Святога Крыжа і кляштар бенедыкцінак — помнік архітэктуры класіцызму. Знаходзіцца на паўднёва-ўсходняй ускраіне Слоніма (сучасная вуліца Чырвонаармейская).
Remove ads
Гісторыя
Заснаваны ў 1669 г., у 1801 г. на месцы былых драўляных пабудоў узведзены мураваныя. Ансамбль ордэна ўключаў Крыжаўзвіжанскі касцёл (не захаваўся) і жылы корпус.
У 1920-1930-я гады ў жылым корпусе размяшчалася польская настаўніцкая семінарыя, пасля Другой Сусветнай вайны — сярэдняя школа № 1.
Архітэктура
Касцёл — манументальнае дзвюхвежавае збудаванне. Яго фасады былі ўпрыгожаны каланадай, у інтэр'еры — сюжэтныя фрэскавыя размалёўкі.
Да касцёла прымыкаў жылы корпус — 2 павярховы Г-падобны ў плане будынак, накрыты двухсхільным дахам. Пластыку фасадаў вызначаюць арытмічна размешчаныя лапаткі. Планіроўка галерэйная. Захаваліся часткова скляпеністыя перакрыцці. Пад будынкам на ўсю даўжыню размешчаны скляпеністыя падвалы, таксама мелі галерэйную планіроўку.
Remove ads
Літаратура
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слонімскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2004.— 752 с. — стар. 674.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads