Касцёл Узвіжання Святога Крыжа (Баранавічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Касцёл Узвіжання Святога Крыжа — найстарэйшы каталіцкі храм у Баранавічах. Знаходзіцца на вуліцы Куйбышава.
Remove ads
Гісторыя

У часы Расійскай імперыі на будаўніцтва касцёла ў Баранавічах не давалі дазволу. У 1904 годзе памерла жонка графа Яна Развадоўскага — Лізавета Развадоўская. Яе пахавалі ў адмыслова збудаваным родавым склепе, на месцы прызначаным для касцёла. Дзякуючы дапамозе мінскага губернатара, быў атрыманы дазвол на будаўніцтва на магіле драўлянай каталіцкай капліцы, у якой час ад часу адпраўляў Святую Імшу для 800 баранавіцкіх каталікоў ксёндз пробашч з Новай Мышы Антоні Ганіч.
У 1911 годзе была заснавана баранавіцкая парафія.
Камітэт пабудовы касцёла арганізаваў кс. Люцыян Жаландкоўскі ў 1923 годзе, па прыбыцці на працу ў Баранавічы. Драўляны касцёл быў збудаваны ў 1924 годзе. 18 кастрычніка 1925 года храм асвяціў біскуп Зыгмунт Лазінскі пад тытулам Узвіжання Святога Крыжа. Архітэктар Т. Жаландкоўскі
Меркавалася, што ў хуткім часе касцёл перабудуюць у мураваны. Але потым сярод парафіян паўстала ідэя будаўніцтва вялікага мураванага касцёла ў цэнтры горада, падмурак якога заклалі на скрыжаванні вуліц Міцкевіча і Каханоўскага (цяпер плошча Леніна). Але з-за цяжкасцяў фінансавання і эканамічнага крызісу, будаўніцтва не было скончана. Касцёл Узвіжання Святога Крыжа таксама застаўся драўляным.
Ад 1990 годзе ў касцёле пачалі весціся беларускамоўныя служэнні.
Remove ads
Архітэктура
Помнік эклектычнай архітэктуры, у якім увасоблены гатычны вертыкалізм аб’ёмнай кампазіцыі, барочная пластычнасць сілуэта, класіцыстычная строгасць параднага ўвахода — порціка, авангардная асіметрычнасць і жорсткая канструкцыйнасць. 3-нефная базіліка пераходзіць у нізкую 5-гранную апсіду з асіметрычна прыбудаванай гранёнай сакрысціяй.
Вышынены перапад нефаў надае кампазіцыі ярусную дынамічнасць. З франтальнага боку далучаны прамавугольны прыруб картэкса аб’яднаны з асноўным зрубам агульным высокім і стромкім двух-схільным дахам.
На галоўным фасадзе пластычная шматфігурная вежа-ківорый на 8-гранным барабане. 3-вугольны франтон расчленены аконнай аркатурай-трыфорыумам. Уваход аформлены двух-калонным порцікам з франтонам. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Дах падтрымліваюць фігурна апрацаваныя кранштэйны.
У інтэр’еры чатырох-калонны алтар мае абразы, выкананыя ў 1934—1935 гадах мастаком Турскім у манеры акадэмічнага жывапісу. На хорах — арган[1].
Remove ads
Зноскі
- Помнікi архітэктуры ў Баранавiчах Архівавана 24 сакавіка 2020.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads