Касцёл Хрышчэння Пана i Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус (Пятроўшчына)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Касцёл Хрышчэння Пана i Святой Тэрэзы ад Дзіцятка Езус — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Пятроўшчыне Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Хуткія факты Краіна, Вёска ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудаваны ў канцы XX стагоддзя з цэглы на аснове грамадзянскага будынка. Добраўпарадкаваная тэрыторыя акаймавана бутавым бардзюрам, насычана архітэктурай малых форм: шэраг мураваных арачных каплічак, бутавыя горкі-гроты з культавай скульптурай, металічны масток цераз сажалку.

Архітэктура

Вырашаны прамавугольным у плане аднапавярховым будынкам пад двухсхільным дахам. Да вугла алтарнай часткі дабудавана драўляная васьмігранная шатровая вежа-званіца. Франтальны фасад расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, уваход арганізаваны пад вуглавой нішай-тэрасай[1][2].

Зноскі

  1. ПЯТРОЎШЧЫНАЎСКІ КАСЦЁЛ(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 красавіка 2024. Праверана 23 студзеня 2020.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads