Катастрофа A321 над Сінайскім паўвостравам

From Wikipedia, the free encyclopedia

Катастрофа A321 над Сінайскім паўвостравамmap
Remove ads

Катастрофа A321 над Сінайскім паўвостравам — авіяцыйная катастрофа, якая адбылася ў суботу 31 кастрычніка 2015 года ў цэнтральнай частцы Сінайскага паўвострава і стала адной з найбуйнейшых у гісторыі сусветнай авіяцыі.

Хуткія факты Рэйс 9268 Metrojet, Агульныя звесткі ...
Падрабязней гл. таксама: Рэйс 9268

Авіялайнер Airbus A321 расійскай кампаніі «Кагалымавія» (гандлёвая марка Metrojet) быў зафрахтаваны турыстычным аператарам Brisco і выконваў чартарны рэйс Шарм-эш-Шэйх — Санкт-Пецярбург. Праз 23 хвіліны пасля вылету з экіпажам была страчана радыёсувязь, а сам лайнер знік з радараў[8]. Пошукавыя групы егіпецкага ўрада выявілі абломкі самалёта каля горада Нехель  (англ.).

Усе 224 чалавекі (з іх 25 дзяцей і 7 членаў экіпажа), якія знаходзіліся на борце, загінулі[7].

Гэта авіяцыйная катастрофа стала найбуйнейшай у гісторыі Егіпта і самалётаў сямейства Airbus A320[9]. Яна прывяла да самай масавай гібелі грамадзян Расіі ў авіякатастрофе[10].

Тэрарыстычная групоўка «Ісламская дзяржава» ўзяла на сябе адказнасць за катастрофу расійскага лайнера ў Егіпце[11]. Кіраўнік ФСБ Расіі Аляксандр Бортнікаў 17.11.2015 паведаміў, што прычынай крушэння самалёта стаў тэракт[12].

Remove ads

Экіпаж і пасажыры

Больш інфармацыі Грамадзянства людзей на борце, Грамадзянства ...

Самалётам кіраваў расійскі экіпаж, які складаўся з двух пілотаў і пяці бортправаднікоў[16][17]:

  • Камандзір паветранага судна — Немаў Валерый Юр'евіч. Меў звыш 12 000 гадзін налёту, з іх 3860 гадзін на самалётах Airbus A321.
  • Другі пілот — Трухачаў Сяргей Станіслававіч
  • Старэйшы бортправаднік — Марцэвіч Валянціна Пятроўна
  • Бортправаднікі:
    • Беламестнаў Андрэй Віталевіч
    • Алару Ірына Дзмітрыеўна
    • Свірыдаў Станіслаў Васільевіч
    • Філімонаў Аляксей Андрэевіч

Паводле звестак Расавіяцыі, на борце знаходзілася 192 дарослыя пасажыры і 25 дзяцей[18].

Паводле звестак МНС Расіі[19], большасць пасажыраў былі жыхарамі Паўночнага захаду Расіі, галоўным чынам з Санкт-Пецярбурга, таксама на борце знаходзіліся чацвёра грамадзян Украіны і 1 грамадзянін Беларусі.

Remove ads

Рэакцыя

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін выказаў глыбокія спачуванні сем'ям загінулых. Прэм'ер-міністру Дзмітрыю Мядзведзеву было даручана сфарміраваць дзяржаўную камісію ў сувязі з катастрофай самалёта «КагалымАвіа» ў Егіпце[20]. 1 лістапада абвешчана ў Расіі днём жалобы[21][22].

Свае спачуванні выказалі лідары Егіпта, Арменіі, Беларусі, Украіны, Азербайджана, Турцыі, Францыі, ЗША, Эстоніі і іншых краін[23][24][25][26][27] [28].

Улады Егіпта ў якасці папярэдняй прычыны крушэння A321 назвалі тэхнічныя няспраўнасці. Шэраг СМІ са спасылкай на крыніцы ў службах бяспекі Егіпта спачатку адзначалі, што слядоў тэрарыстычнага акту пры падзенні самалёта няма[29].

Авіякампаніі Emirates Airline, Air France, Lufthansa прыпынілі палёты над тэрыторыяй Сінайскага паўвострава да высвятлення прычын крушэння расійскага лайнера[30][31].

Remove ads

Гл. таксама

  • Найбуйнейшыя авіяцыйныя катастрофы
    • Катастрофа Boeing 737 пад Шарм-эш-Шэйхам — папярэдняя найбуйнейшая авіякатастрофа ў Егіпце; адбылася гэтак жа пасля вылету з Шарм-эш-Шэйха з групай турыстаў.
    • Катастрофа Boeing 767 пад Нантакетам — найбуйнейшая авіякатастрофа ў егіпецкай авіяцыі; адбылася роўна за 16 гадоў да гэтага.
    • Катастрофа Ан-32 у Кіншасе — найбуйнейшая авіякатастрофа ў гісторыі Афрыкі і расійскай авіяцыі.

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads