Катастрофа CH-47 у правінцыі Вардак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Катастрофа CH-47 у правінцыі Вардак
Remove ads

Катастрофа CH-47 у правінцыі Вардак — крушэнне амерыканскага ваенна-транспартнага верталёта CH-47 «Чынук», які быў збіты з ручнога гранатамёта баевікамі руху «Талібан».

Хуткія факты Авіякатастрофа верталёта НАТА 6 жніўня 2011 года, Агульныя звесткі ...

6 жніўня 2011 верталёт НАТА CH-47 збіты ракетай з зямлі ў афганскай правінцыі Вардак, на захад ад Кабула. Загінулі ўсе 38 чалавек, якія знаходзіліся на борце. У верталёце былі амерыканскія і афганскія вайскоўцы: 22 байцы «Марскіх коцікаў» (SEAL) з Ваенна-марской спецыяльнай групы (NSWDG; SEAL, падраздзяленне 6), 5 вайскоўцаў 160-га авіяцыйнага палка спецыяльнага прызначэння, 3 ваеннаслужачых Упраўлення баявых дыспетчараў ВПС ЗША, ваенны кінолаг, грамадзянскі перакладчык, 7 салдат са спецпрызну Нацыянальнай арміі Афганістана і службовы сабака[1]. Афіцыйныя асобы ваеннай кааліцыі на ўмовах ананімнасці, паведамілі, што верталёт быў збіты Талібанам з дапамогай ручнога супрацьтанкавага гранатамёта[2][3][4].

Смерць у гэтай авіякатастрофе 31 амерыканскага спецпрызнаўца стала самай буйной стратай Узброеных сіл ЗША з пачатку вайны ў Афганістане ў 2001 годзе[5][6].

Дваццаць два «марскія коцікі» былі членамі Ваенна-марской спецыяльнай групы (NSWDG), таксама вядомай як Каманда 6 SEAL — падраздзялення, байцы якога знішчылі Усаму бен Ладэна. Аднак ні адзін з загінулых непасрэдна не ўдзельнічаў у гэтай аперацыі[7].

Прэзідэнт ЗША Барак Абама прыняў удзел у цырымоніі развітання з трыццаццю амерыканскімі вайскоўцамі, якія знаходзіліся на борце верталёта[8].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads