Ката пячы
абрадавая гульня, элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ігрышча «Ката пячы» (гульня, гулянка) — абрадавая гульня перадкаляднага посту ў аг. Скірмантава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Уваходзіць у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.

Ігрышча «Ката пячы» ўключае шэраг цікавых узораў спеўнай, музычнай, гульнявой народнай традыцыі, з’яўляецца яркім прыкладам культуры баўлення вольнага часу на аснове мясцовай спадчыны, якую захавалі жыхары Скірмантава, аб’яднаныя ў самадзейныя творчыя калектывы «Сваякі» і «Весялуха». Яны штогод ладзяць гульню, лічаць яе цікавай, важнай часткай культурнай спадчыны сваёй мясцовасці, перадаюць веды аб мясцовых традыцыях маладым удзельнікам калектываў.
Ігрышча «Ката пячы» ў 2017 годзе была занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (шыфр 33АК000117)[1]
Remove ads
Паходжанне абраду
Перыяд з’яўлення гульні дакладна невядомы. Па сведчанню сталых жыхароў аг. Скірмантава яна існавала ў многіх вёсках Дзяржынскага раёна яшчэ ў перыяд маладосці іх бацькоў. Соф’я Адольфаўна Рэдзько 1932 г.н. расказвала, што ў гэту гульню гулялі яе бацькі, уся радня і яна сама ў маладосці, калі яе сям’я жыла ў в. Грынкевічы (4 км ад Скірмантава). Калі вёска стала занепадаць, і цэнтр гаспадаркі засяродзіўся ў аг. Скірмантава, сям’я Соф’і Адольфаўны Рэдзько пераехала сюды. Сярод продкаў Соф’і Адольфаўны былі таленавітыя народныя спевакі, танцоры і музыканты (гармонік, балалайка, мандаліна, гітара). Каб стварыць умовы для захавання багатай творчай спадчыны, у 1982 годзе яна стварыла гурт «Весялуха», а ў 1987 г. — самадзейны калектыў «Сваякі» з музыкантаў і спевакоў свайго роду. Разам са сцэнічнай дзейнасцю, калектыў захоўваў народныя абрады і традыцыі свайго асяродку, у тым ліку — ігрышча «Ката пячы», якое ладзілі на запусты перад Піліпаўкай 27 лістапада. Зараз у калектыве «Сваякі» — нявестка, унукі, пляменнік Соф’і Адольфаўны, яе выхаванцы. Яна памерла ў 2009 годзе, і Наталля Пятроўна, нявестка, стала яе пераемніцай. Наталля Пятроўна Рэдзько — салістка, знаўца народных песень і танцаў, зараз асноўны захавальнік традыцыі, арганізатар ігрышча. Яна таксама паходзіць з музычнай сям’і, дзе бацька іграў на гармоніку, а маці спявала. Гульня «Ката пячы» праводзіцца ў Скірмантава штогод з 1993 года, калі зніклі забароны на правядзенне народных абрадаў. Калектыў «Весялуха», якім з 1990 года кіравала Наталля Пятроўна Рэдзько, атрымаў найменне «народны» і быў запрошаны ў 1996 годзе на тэлеперадачу «Запрашаем на вячоркі», дзе паказваў гульню «Ката пячы». Удзельнікі калектываў актыўна працягваюць сваю дзейнасць па захаванню народных традыцый, сярод якіх найбольш адметнай і цікавай з’яўляецца гульня «Ката пячы», якая ўжо доўгі час праходзіць у спадчынным доме роду Рэдзько. У апошнія гады з’явілася магчымасць арганізоўваць гульню ў мясцовым клубе.[2]
Remove ads
Апісанне

Ігрышча «Ката пячы» ў Скірмантаве праводзіцца 27 лістапада вечарам, напярэдадні перадкаляднага посту. Жанатыя і нежанатыя пары збіраюцца ў адной хаце на вясёлую гулянку ўскладчыну, асноўная падзея якой — абрадавая гульня «Ката пячы». Галоўным дзеяннем гульні з’яўляецца выраб фігуры «ката» са спецыяльна выпечаных булак пэўнай формы, якія адмысловым чынам злучаюцца паміж сабой, галава «ката» аздабляецца вушкамі з сала, вочкамі з чарніц, далучаецца хвост са свойскай каўбасы. Вырабленага такім чынам «ката» ўрачыста выносяць на цэнтр хаты і прывязваюць да столі. Пасля пачынаецца жартоўнае спаборніцтва паміж удзельнікамі, хто якую частку ката здолее адкусіць, дзеля чаго кожны па чарзе «едзе» на вілках да ката і падскоквае, імкнучыся адкусіць яго частку. Пры гэтым неабходна пераадолець перашкоды, якія ствараюць іншыя ўдзельнікі і выканаць пэўныя ўмовы (не ўсміхацца, не чапаць ката рукамі і інш.). Тыя, хто не справіўся, атрымоўваюць розныя жартоўная заданні. Пераможцам лічыцца той, хто адкусіў хвост, пасля чаго «ката» дзеляць паміж усімі прысутнымі. Усе этапы гульні суправаджаюцца традыцыйнымі песнямі, прыпеўкамі, танцамі пад гармонік, жартоўнымі гульнямі, анекдотамі, вячэрай з пачастункамі, якія ўдзельнікі прыносяць з сабой. [3]
Ежа падкрэслена тлустая і багатая, а ўжо 28 лістапада пачынаецца перадкалядны пост «Піліпаўка» з забаронамі не толькі на скаромнае, але на гульні ды забавы.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads