Катунь
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кату́нь (паўднёваалт.: Кадын, руск.: Кату́нь) — рака ў Расіі, у Рэспубліцы Алтай и Алтайскім краі. Зліваецца з ракой Бія за 19 км паўднёвы захад ад горада Бійск, утварае раку Об.
Даўжыня ракі 688 км, плошча вадазбору 60,9 тыс. км². Бярэ пачатак з Катунскага ледавіка на паўднёвым схіле гары Бялуха. У сярэднім цячэнні працякае ў шырокай даліне, разбіваючыся на пратокі; у ніжнім — у параўнальна вузкай даліне, месцамі пашыраецца да 4 км; за 70 км ад вусця выходзіць на раўніну. У сярэднім цячэнні рака перасякае Чуйскі тракт[1]. Жыўленне ледавіковае і снегавое. Сярэдні гадавы расход вады каля населенага пункта Сросткі (53 км ад вусця) 626 м³/сек. Замярзае ў вярхоўях ў снежні, у нізоўях — у канцы лістапада, раскрываецца ў першай палове красавіка. Суднаходная на 75 км ад вусця[1]. На правым беразе знаходзіцца сяло Сросткі.
Remove ads
Зноскі
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 202. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads