Катэхізіс польскага дзіцяці
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Катэхізіс польскага дзіцяці» (польск.: Katechizm polskiego dziecka) — патрыятычны верш польскага паэта Уладзіслава Бэлзы.
Remove ads
Гісторыя
Верш напісаны ў 1900 годзе ў Львове. Аўтар Уладзіслаў Бэлза прысвяціў яго свайму пяцігадоваму хросніку Людвіку Вольскаму, сыну вядомай паэтэсы Марылі Вольскай і яе мужа, Вацлава Вольскага[2].
У часы Другой Рэчы Паспалітай твор у абавязковым парадку вывучаўся на памяць і рэгулярна скандзіраваўся ў польскіх школах. Ва ўсходніх крэсаў (заходнебеларускіх і заходнеўкраінскіх землях) верш выкарыстоўваўся як элемент апалячвання насельніцтва[3].
З 1951 па 1990 гады верш быў забаронены цэнзурай у Польскай Народнай Рэспубліцы[4].
Remove ads
Тэкст
Дадзены верш складзены ў форме «пытанне-адказ». У ім адбываецца дыялог паміж дарослым і дзіцём, дзе першы задае элементарныя пытанні з патрыятычным падтэкстам, а дзіця адказвае на іх адпаведным чынам[3].
Польская мова | Польская кірыліца | Беларускі пераклад |
— Kto ty jesteś? |
— Кто ты естэсь? |
— Хто ты ёсць? |
Прадстаўленую версію вывучалі хлопчыкі. Для дзяўчынак мелася свая, якая адрознівалася толькі ў першых двух адказах: замест «маленькі паляк» — «маленькая полька» (polka mała), замест «арол белы» — «белая лілея» (lilja biała). Гэтая варыяцыя была напісана аўтарам у 1912 годзе[5][3].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads