Кафедральны сабор Гётэбарга

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кафедральны сабор Гётэбаргаmap
Remove ads

Кафедральны сабор Гётэбарга (шведск.: Göteborgs domkyrka, або Gustavi domkyrka) — лютэранскі храм у цэнтры шведскага горада Гётэбарга.

Хуткія факты Кафедральны сабор Гётэбарга, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Сучасны сабор гэта трэці будынак, узведзены на гэтым месцы. Першы будынак быў урачыста асвячоны ў 1633 годзе ў гонар караля Густава II Адольфа, які загінуў годам раней у бітве пры Люцэне. У 1665 годзе была створана Гётэбаргская дыяцэзія і царква стала кафедральным саборам.

Thumb
Інтэр'ер сабора
Thumb
Хоры

Пасля таго, як першыя будынкі былі знішчаны пажарамі, у 1804 годзе пачалося новае будаўніцтва. Пры будаўніцтве быў часткова выкарыстаны падмурак ранейшых пабудоў, хоць не ўсе часткі сучаснага сабора адпавядаюць старым планам. Праект будаўніцтва быў створаны архітэктарам Карлам Вільгельмам Карлбергам. З прычыны таго, што ён памёр за год да асвячэння, будаўніцтва было скончана яго вучнем Юстусам Ф. Вейнбергам. Аднак на момант асвячэння (21 мая 1815 года) працы яшчэ не былі завершаны. Вежа была ўрачыста адкрыта толькі 10 праз гадоў, а яшчэ праз 2 гады будаўніцтва было цалкам завершана.

Сабор рэстаўраваўся 3 разы: у 1904 годзе, у 19541957 гадах і ў 19831985 гадах.

Remove ads

Архітэктура

Кафедральны сабор Гётэбарга створана ў стылі класіцызму. У інтэр'еры пераважае белы колер. Кафедра ў стылі ампір створана А. М. Фалькранцам.

Сабор акружана паркам, які знаходзіцца на месцы старых могілак.

Зноскі

  1. Wiki Loves Monuments monuments database — 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q28563569'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q4580425'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads