Кафуэ (рака)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кафуэ (рака)
Remove ads

Кафу́э (англ.: Kafue River) — рака ў Афрыцы, у Замбіі, левы прыток ракі Замбезі.

Хуткія факты Кафуэ, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі каля 1000[1] км. Плошча вадазборнага басейна — 140 000[1] км². Бярэ пачатак на водападзеле рэк Конга і Замбезі[1]. Цячэ ў нізкіх і забалочаных берагах, у сярэднім цячэнні на працягу 26 км — у вузкай цясніне[1]. У 1974—1977 гг. на рацэ пабудавана дамба Ітэжы-Тэжы вышынёй 62 м, даўжынёй 1800 м і вадасховішча плошчай 390 км².

У даліне ракі ў 1950 годзе заснаваны нацыянальны парк Кафуэ[1]. Каля ракі горад Кафуэ[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 637. — 672 с. с илл. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads