Кахір Расулзада

таджыкістанскі дзяржаўны дзеяч, Прэм’ер-міністр Рэспублікі Таджыкістан From Wikipedia, the free encyclopedia

Кахір Расулзада
Remove ads

Кахір Расулзада (тадж.: Қоҳир Расулзода); нар. 8 сакавіка 1961(1961-03-08), Хістэварз[d], Сагдыйская вобласць) — таджыкістанскі дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр Рэспублікі Таджыкістан (з 2013 года).

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 8 сакавіка 1961 года ў сяле Кістакуз (цяпер Хістэварз) Хаджэнцкага раёна Ленінабадскай вобласці Таджыкскай ССР.

У 1982 годзе скончыў Сельскагаспадарчы інстытут Таджыкістана (цяпер — Таджыкскі аграрны ўніверсітэт) па спецыяльнасці «Інжынер-гідратэхнік», пасля чаго працаваў тэхнікам-кантралёрам будаўнічай лабараторыі аб’яднання «Таджыкірсаўгасбуд», размешчанага ў горадзе Худжанд.

Са студзеня 2000 года па снежань 2006 года быў Міністрам меліярацыі і воднай гаспадаркі Рэспублікі Таджыкістан.

2 снежня 2006 года быў прызначаны выконваючым абавязкі старшыні Сагдыйскай вобласці Рэспублікі Таджыкістан. З 27 лютага 2007 года па 23 лістапада 2013 года з’яўляўся старшынёй Сагдыйскай вобласці.

У маі 2007 года Абдукахір Абдурасулавіч Назіраў змяніў імя на Кахір Расулзада.

У 2008 годзе скончыў Акадэмію дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Расійскай Федэрацыі. Мае вучоную ступень кандыдата тэхнічных навук.

У снежні 2007 года і другі раз у красавіку 2010 года быў абраны першым намеснікам Старшыні Нацыянальнага Савета (Маджлісі мілі) Вышэйшага збору (Маджлісі Олі) Рэспублікі Таджыкістан.

23 лістапада 2013 года прызначаны Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Таджыкістан[1].

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads