Кацярына Андрэеўна Сныціна
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кацярына Сныціна (нар. 2 верасня 1985, Усць-Каменагорск, КССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка, капітан жаночай зборнай Беларусі, бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы, удзельнік двух Алімпійскіх гульняў.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў 1985 годзе ў Казахстане.
Выхаванка мінскай ДЮСШ «Гарызонт». Дэбютавала за дарослую каманду ва ўзросце 15 гадоў.
У 2005 годзе ўпершыню выступіла за нацыянальную зборную Беларусі. У 2007 годзе выйграла з камандай бронзавыя медалі Чэмпіяната Еўропы.
З 2020 года член Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі. 18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[2].
У лютым 2021 года выставіла на дабрачынны аўкцыён бронзавы медаль Еўрабаскету-2007[3]. У сакавіку 2021 года абвясціла пра завяршэнне кар’еры ў зборнай Беларусі[4].
Выступала за турэцкія «Бешыкташ», «Несібе Айдын», «Тарсус», «Хатай», ДВТК (Венгрыя), некалькі расійскіх клубаў. Гуляла за клуб «Лондан Лаянс» з 2022 года, разам з ім у 2024 годзе Кацярына Сныціна выйграла баскетбольны Еўракубак.
Remove ads
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads