Кацярына Медычы (1593—1629)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кацярына Медычы (1593—1629)
Remove ads

Кацярына Медычы (італ.: Caterina di Ferdinando de' Medici) (1593—1629) — трэцяя дачка вялікага герцага Тасканскага Фердынанда, жонка мантуанскага герцага Фердынанда I Ганзага.

Хуткія факты Кацярына Медычы, герцагіня Мантуанская ...
Remove ads

Біяграфія

У 1612 годзе яе брат, герцаг Козіма II Медычы пачаў перамовы пра яе шлюб з прынцам Генрыхам Уэльскім, сынам Якава I. Перамовы ішлі паспяхова, Козіма дамовіўся пра пасаг у 800 тыс. скудзі і ўжо ішла гаворка пра цырыманіял, калі з Рыма прыбыла забарона на гэта вяселле, з прычыны таго, што Генрых быў пратэстантам. Козіма адправіў у Ватыкан свайго дзядзьку кардынала Джавані Медычы, каб ухіліць гэту праблему; у той жа час прынцэсе прапанавалі кандыдатуры прынцаў Савоі, Іспаніі і Францыі. Пытанне знялося сам, з прычыны таго, што прынц Уэльскі памёр ад тыфу.

Тады ў 1617 годзе яна была аддадзена замуж за мантуанскага герцага Фердынанда I Ганзага, пасля таго, як той спешна ануляваў шлюб з нерадавітай Камілай Фаа. Шлюб гэты апынуўся нешчаслівым, з прычыны таго, што муж яе адрозніваўся распустай. Кацярына два разы была цяжарнай, але дзяцей данасіць не магла; сучаснікі адзначаюць, што муж жаліўся на яе надзвычай залішнюю вагу. Неўзабаве яна засталася ўдавой і сышла ў кляштар урсулінак, адкуль яе выклікаў пляменнік Фердынанда II Медычы, які даручыў ёй у 1627 годзе кіраванне Сіенай. Там яна і сканала праз два гады ад воспы. Пахавана ў Капэле Медычы, Фларэнцыя.

Remove ads

Зноскі

  1. Pas L. v. Caterina de' Medici // Genealogics — 2003.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847329'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847326'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads