Качанава (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Качанава — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Авута, за 28 км на паўночны ўсход ад горада Глыбокае, за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Шчаўкуны.
Плошча паверхні 0,07 км². Даўжыня 0,39 км. Найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 1,18 км. Схілы катлавіны вышынёй 5 м (на поўдні і захадзе 10 м), пад хмызняком; на поўначы часткова пад сельгасугоддзямі. Уздоўж паўночнага і ўсходняга берагоў пойма, парослая хмызняком. Выцякае ручай у Авуту.
Remove ads
Літаратура
- Блакітны скарб Беларусі: энцыклапедыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2007
- Республика Беларусь. Витебская область. Глубокский район: карта. — Мн.: Белкартография, 2012. — 3 000 экз. (руск.)
Спасылкі
- Качанава Архівавана 7 лютага 2013.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads