Каўачы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Каўачыmap
Remove ads

Каўачы (Cahuachi) — археалагічны помнік у Перу. Быў буйным цырыманіяльным цэнтрам культуры Наска і ўзвышаўся над гіганцкімі малюнкамі ў пустыні Наска. Існаваў у I—V стст. н . э.

Хуткія факты Каўачы, Краіна ...

Раскопкі Каўачы на працягу апошніх дзесяцігоддзяў штогод вядзе італьянскі археолаг Джузэпэ Арэфічы  (англ.). У Каўачы знойдзена звыш 40 курганоў, на вяршынях якіх размешчаны глінабітныя збудаванні. Таксама дадзены помнік вывучала Элен Сільверман (Helaine Silverman), якая напісала пра яго кнігу.

Пастаяннае насельніцтва старажытнага Каўачы, мабыць, было невялікім, месца служыла цырыманіяльным цэнтрам. Археалагічныя раскопкі паказваюць, што Каўачы быў месцам масавага паломніцтва, мабыць, звязанага з цырымоніямі. Ускосным сведчаннем з'яўляюцца гіганцкія малюнкі ў пустыні Наска, сярод якіх сустракаюцца касатка і малпы, якія адсутнічаюць у дадзеным рэгіёне. З-за сухога клімату знаходкі добра захаваліся, сярод іх нават сустракаюцца фрагменты тканіны.

У цяперашні час пагрозу для помніка ўяўляюць «чорныя археолагі» — рабаўнікі магіл. Большасць пахаванняў вакол Каўачы да нядаўняга часу былі невядомыя, таму яны апынуліся прынадным кавалкам для калекцыянераў.

Remove ads

Літаратура

  • Helaine Silverman, Cahuachi in the Ancient Nasca World.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads