Каўказскі палоннік (паэма Пушкіна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Каўка́зскі пало́ннік» — першая з цыкла паўднёвых байранічных паэм Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна. Пачата ў Гурзуфе (Крым), скончана 20 лютага 1821 года ў Каменцы (маёнтак В. Л. Давыдава).
Паўднёвая ссылка Пушкіна доўжылася 4 гады, для Пушкіна — гэта першая літаратурная ссылка, ён наведвае Крым, Тамань, Каўказ, у 1823—1824 гадах жыве ў Адэсе. Тут піша поручы з «Каўказскім палоннікам» паэмы «Руслан і Людміла», «Цыганы», «Бахчысарайскі фантан», 2 вершы — «Да мора» і «Вязень», з восені 1824 года — першыя 4 главы «Яўгена Анегіна». Неўзабаве пасля вяртання з ссылкі і прадоўжыцца гэтая паэма — уключаючы Міхайлаўскую (1824—1826 гады) і Болдзінскую восень (верасень — лістапад 1830 года).

Пра грандыёзны поспех паэмы сведчыць той факт, што яшчэ ў час знаходжання паэта ў паўднёвай ссылцы Ш.-Л. Дзідло паставіў на яе сюжэт у Пецярбургу балет, дзе ў галоўнай партыі была занята знакамітая А. Істоміна. Сярод шматлікіх перайманняў адметная аднайменная паэма 14-гадовага Лермантава, якая запазычвае ў першакрыніцы цэлыя фрагменты тэкста.
Як і наступная паэма Пушкіна, «Бахчысарайскі фантан», «Каўказскі палоннік» заставаўся пры жыцці паэта найпапулярнейшым яго творам[1]. У. У. Набокаў характарызуе абедзве ўсходнія паэмы Пушкіна як «імклівую плынь не разбітага на строфы чатырохстопнага ямба»[2]. У далейшым Пушкін іранічна аддаляўся як ад атаясамлівання сябе з героем «Палонніка», так і ад рамантычных «апантанасцей» стыля паэмы[3]:
Я... хацеў выявіць гэтую абыякавасць да жыцця і да яе асалод, гэтую заўчасную старасць душы, якія зрабіліся адметнымі рысамі маладосці ХІХ стагоддзя... Наогул я сваёй паэмай вельмі незадаволены і лічу яе нашмат ніжэйшай за "Руслана", — хаця вершы ў ёй сталейшыя.
Арыгінальны тэкст (руск.)Я… хотел изобразить это равнодушие к жизни и к её наслаждениям, эту преждевременную старость души, которые сделались отличительными чертами молодости XIX века… Вообще я своей поэмой очень недоволен и почитаю её гораздо ниже «Руслана», — хоть стихи в ней зрелее.
Завяршае паэму вершаваны эпілог, які апявае рускае заваяванне Каўказа і асабліва адвагу камандуючага Ярмолава. Гэтае пасляслоўе выклікала гнеўную адповедзь з боку блізкіх да паэта людзей ліберальных поглядаў, у прыватнасці, П. А. Вяземскага[3]:
Што за героі Катлярэўскі, Ярмолаў? Што тут добрага, што ён, як чорная зараза, "губіў, нішчыў плямёны"? Ад такой славы кроў стыне ў жылах і валасы дубка становяцца. Калі б мы адукоўвалі плямёны, то было б што апець. Паэзія — не хаўрусніца катаў... гімны паэта ніколі не павінны быць услаўленнем разаніны.
Арыгінальны тэкст (руск.)Что за герои Котляревский, Ермолов? Что тут хорошего, что он, как чёрная зараза, «губил, ничтожил племена»? От такой славы кровь стынет в жилах и волосы дыбом становятся. Если мы просвещали бы племена, то было бы что воспеть. Поэзия — не союзница палачей… гимны поэта никогда не должны быть славословием резни.
Remove ads
Беларускія пераклады
Пераклад паэмы на беларускую мову зроблены Міколам Хведаровічам (1936).
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads