Кегль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кегль, або ке́гель (ням.: Kegel) — памер шрыфту ў друкарскіх пунктах, які вызначае яго вышыню, уключаючы над- і падрадковыя элементы літары («заплечыкі»). Вышыня літары разам з заплечыкамі ўтварае вышыню, неабходную для стварэння міжрадковага прабелу (інтэрліньяж)[1][2].

Адзінкі вымярэння
Адзін пункт роўны ў айчыннай сістэме вымярэння 0,376 мм, а ў англа-амерыканскай — 0,356 мм[3]. Большыя кеглі вымяраюцца ў квадратах, дзе адзін квадрат роўны 48 пунктам[1].
Традыцыйныя назвы кегляў
Кеглі маюць традыцыйныя назвы, найбольш распаўсюджаныя з якіх[1][3]:
- 3 пт — брыльянт
- 4 пт — дыямант
- 5 пт — перл
- 6 пт — нанпарэль
- 7 пт — міньён
- 8 пт — петыт
- 9 пт — боргес
- 10 пт — корпус
- 12 пт — цыцэра
- 14 пт — міталь
- 16 пт — тэрцыя
- 20 пт — тэкст
Існуюць таксама кеглі 24, 28, 36 пунктаў і буйнейшыя, якія вымяраюцца ў квадратах (1, 1 ¼, 1 ½, 2, 2 ½, 3, 4, 5, 6, 8, 10, 12, 15)[1]. Найбольш часта ў друку сустракаюцца кеглі 6, 8, 10, 12, 16, 20 пунктаў[3]. Напрыклад, тэкст артыкулаў Беларускай Энцыклапедыі набраны шрыфтам кегля 8 і 7[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
