Кейт Аптан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кейт Аптан
Remove ads

Кэтрын Элізабет Аптан (англ.: Katherine Elizabeth Upton; нар. 10 чэрвеня 1992, Сент-Джозеф, Мічыган, ЗША) — амерыканская мадэль і актрыса.

Хуткія факты Кейт Аптан, Дата нараджэння ...

У 2008 годзе Аптан паспяхова прыняла ўдзел у кастынгу і падпісала кантракт з мадэльным агенцтвам «Elite Model Management». Пазней яна пераехала ў Нью-Ёрк, дзе падпісала кантракт з іншым мадэльным агенцтвам — «IMG Models». У 2011 годзе Аптан стала рэкламным тварам кампаніі «Beach Bunny Swimwear», якая вырабляе купальнікі.

У 2011 годзе часопіс «Esquire» прысвоіў Аптан тытул дзяўчыны лета 2011 года — «The Woman of the Summer». У тым жа годзе яна ўпершыню з’явілася ў часопісе «Sports Illustrated Swimsuit Issue» у рубрыцы «Навічок года», а ў 2012 годзе было абвешчана, што яе фатаграфія ўпрыгожыць вокладку аднаго з выпускаў гэтага часопіса.

У 2014 годзе разам з Тоні Хейлам знялася ў відэакліпе гурта Lady Antebellum «Bartender». У тым жа годзе часопіс «FHM» змясціў Аптан на 18 месца ў спісе самых сэксуальных жанчын свету, а амерыканскі часопіс «People» у снежні таго ж года назваў яе «Самай сексуальнай жанчынай года».

У 2014 годзе Аптон знялася ў ролі Афіны ў рэкламе гульні Game of War, распрацаванай каліфарнійскай кампаніяй Machine Zone. У канцы жніўня 2014 года фатаграфіі аголенай Аптан і некалькіх іншых знакамітасцяў патрапілі ў Інтэрнэт.

У 2018 годзе Кейт Аптан была прызнана самай сэксуальнай жанчынай планеты па версіі часопіса «Maxim».

Remove ads

Зноскі

  1. Kate Upton // GeneaStar
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q98769076'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q3100478'></a>
  2. Pas L. v. Genealogics — 2003.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847329'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q19847326'></a>
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads