Кельтэмінарская культура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Кельтэмінарская культура — неалітычная культура аселых еўрапеоідных рыбаловаў, якія жылі ў паўднёвым Прыараллі ў VI—III тысячагоддзях да нашай эры [1][2][3][4]. Знаходкі на плато Усцюрт, якія раней уключалі ў склад кельтэмінарскай культуры, вылучаныя ў айдабольскую культуру эпохі мезаліту і неаліту[5].
Шэраг даследчыкаў лічыць гэтую культуру роднаснай культуры ямачна-грабеністай керамікі і адносяць да фіна-угорскіх народаў[6].
Кельтэмінарцы ўпрыгожвалі сябе каралямі з ракавін. Выраблялі каменныя сякеры трапецападобнай формы і мініяцюрныя крэмневыя наканечнікі стрэл. Гліняныя пасудзіны для варэння ежы яны рабілі без дапамогі ганчарнага круга.
Кельтэмінарцы жылі ў велізарных дамах (плошча 24х17 і вышынёй 10 м), у якіх змяшчалася цэлая радавая абшчына прыкладна ў 100—120 чалавек. Гаспадарка — аселае рыбалоўства і паляванне.
Remove ads
Зноскі
- Келтеминарская культура // БРЭ. Т. 13. М., 2009.
- Андроновская культура // БРЭ. Т. 1. М., 2005.
- Дашлы // БРЭ. Т. 8. М., 2007.
- Алекшин В. А. Археология Средней Азии Архівавана 5 кастрычніка 2008.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads