Кенсінгтанскі палац

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кенсінгтанскі палацmap
Remove ads

Кенсінгтанскі палац (Kensington Palace) — невялікі і знарочыста сціплы палац у заходняй частцы Лондана. З’яўляецца афіцыйнай рэзідэнцыяй герцага і герцагіні Глостэрскіх (цяпер герцаг Рычард і герцагіня Брыгіта), а таксама герцага і герцагіні Кенцкіх (цяпер герцаг Эдвард і герцагіня Катарына) і іх нашчадкаў.

Хуткія факты Кенсінгтанскі палац, Краіна ...
Thumb
Каралеўская галерэя (1819)

Узнік як прыгарадны асабняк графа Нотынгемскага. Кароль Вільгельм III Аранскі, якому надакучылі рачныя падарожжы ў аддалены Хэмптан-корт, набыў палац у графа і даручыў яго пераабсталяванне Крыстаферу Рэну. Яго жонка Марыя памерла ў гэтым палацы ў 1694 г., а праз пару гадоў караля ў Кенсінгтане наведаў Пётр Першы. Пры каралеве Ганне быў разбіты рэгулярны парк плошчай 30 акраў і пабудавана аранжарэя (арх. Джон Ванбру, 1704). Першыя каралі Гановерскай дынастыі лічылі гарадскі Сент-Джэймскі палац залішне людным і жылі ў Кенсінгтане амаль бесперапынку.

Пасля смерці Георга II у 1760 г. палац галоўным чынам засялялі прадстаўнікі малодшых галін кіруючай дынастыі. Менавіта тут нарадзілася каралева Вікторыя (пра што нагадвае помнік у садзе). Прынцэса Дыяна афіцыйна лічылася гаспадыняй гэтага палаца з моманту шлюбу ў 1981 г. да самай смерці ў 1997 г. Цяпер гаспадарамі палаца з’яўляецца старэйшы сын Дыяны — Уільям і яго жонка Кетрын. Ён стаў іх першай афіцыйнай рэзідэнцыяй у Лондане пасля вяселля 29. 04. 2011 года, пасля чаго ім каралева прысвоіла тытул герцага і герцагіні Кембрыджскіх.

Remove ads

Зноскі

  1. National Heritage List for England
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q6973052'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads