Кержанец

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кержанец
Remove ads

Ке́ржанец (руск.: Ке́рженец)[2] — рака ў Ніжагародскай вобласці Расіі, левы прыток ракі Волга.

Хуткія факты Кержанец, Характарыстыка ...

Даўжыня ракі 290 км. Плошча вадазбору 6140 км². Сярэдні расход вады за 126 км да вусця (каля сяла Хахалы)[1] складае 19,4 м³/с. Выток ракі знаходзіцца на поўначы Кавернінскага раёна Ніжагародскай вобласці. Большая частка вадазбору на Волжска-Вятлужскай нізіне[2]. Упадае ў Чэбаксарскае вадасховішча каля пасёлка Макар’ева. Жыўленне ракі мяшанае, пераважае снегавое. Шырыня рэчышча ад 15—20 м (у верхнім цячэнні) да 40 м (у ніжнім цячэнні)[1]. У сярэднім цячэнні рака працякае па тэрыторыі Кержанскага запаведніка.

Сярод прытокаў Кержанца: Клятна, Іргень, Белбаж, Крынка, Азёрная, Чарнушка, Ухтыш, Пугай, Ялокша, Ламна, Арыя і інш.

Remove ads

Зноскі

  1. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 207. — 538 с. 100 000 экз. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads