Кернаўскія курганы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Кернаўскія курганыmap
Remove ads

Кернаўскія курганы (Код: A1469-1474) – археалагічны комплекс, прадстаўлены пяццю курганамі на месцы былога сярэднявечнага горада. Аб’ект размешчаны на тэрыторыі Шырвінцкага раёна Віленскага павета Літвы, на паўднёвай ускраіне сучаснага Кернава, на правым схіле даліны ракі Вілія. Частка Дзяржаўнага культурнага запаведніка Кернава. Уваходзіць у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Хуткія факты Кернаўскія курганы, Краіна ...

Курганы датуюцца VI—XIV стагоддзямі.

Комплекс археалагічных помнікаў складаецца з больш чым 50 помнікаў археалогіі, гісторыі і культуры: курганаў (гор) Аўкура, Міндоўга Состаса, Ліздзейка, Ігулас (назвы гарадзішчаў былі прыдуманы ў XIX ст.), Крывейкішкі, а таксама могільніка, кургана і гарадзішча Кернава.

Упершыню курганы апісаў у 1857 годзе Канстанцін Тышкевіч. Праз два гады тут былі арганізаваны раскопкі пад кіраўніцтвам Уладзіслава Сыракомлі. У 1979—1983 гг. курганы даследвала археалагічная экспедыцыя Віленскага ўніверсітэта і Інстытута гісторыі Літвы[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads